Аб выніках online-фэсту “Паўлінка на Купалле”

cinema-4609877_1280

Купалаўскі тэатр выступіў арганізатарам першага музейна-тэатральнага online-фэста. “Паўлінка на Купалле” прайшла з 6 па 12 ліпеня 2020 года на online-пляцоўках Купалаўскага тэатра — афіцыйным сайце і на YouTube-канале тэатра. Мерапрыемства было прымеркавана да дня нараджэння беларускага песняра Янкі Купалы, які супадае са святам Купалля.

Удзельнікамі анлайн-праекту сталі больш за 4000 чалавек з розных краін свету. Жыхары Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Польшчы, Італіі, Японіі, Венгрыі і іншых краін віртуальна прымалі ўдзел у фестывалі Купалаўскага тэатра.  На працягу тыдня можна было трапіць на экскурсію па тэатры, паслухаць выступ аркестра, віртуальна наведаць музей Янкі Купалы ў Вязынцы, навучыцца плесці вянкі з нашымі Паўлінкамі і нават станчыць лявоніху з панам Быкоўскім. 

Праект рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Генеральны партнёр Купалаўскага тэатра – кампанія Mastercard, партнёр музея – кампанія “Белдзяржстрах”.

 

Похожие записи

Верх