Глінтвейн з Лідскага замку, падарункі ад рамеснікаў, калядны фудкорт і еўрапейскія традыцыі на «Зімовым фэсце» ў Гродна  ўжо з 11 снежня

ВК

“Зімовы фэст”  ў стылі еўрапейскіх калядных кірмашоў, але з нацыянальнымі традыцыямі, правядуць на Савецкай плошчы ў Гродна. Стваральнікі праекта прапанавалі гораду ўнікальны фармат зімовых гарадскіх забаў, а падтрымалі ініцыятыву ў піваварнай кампаніі са шматгадовым вопытам правядзення фестываляў — «Лідскае піва». Навагодняя пляцоўка ў Гродна чакае беларусаў  ужо з 11 снежня  і будзе працаваць да  сярэдзіны студзеня.

Што чакае гасцей каляднага кірмашу?

Савецкая плошча ў Гродна одна сёлета пераўтворыцца ў сапраўдную даліну калядных мараў, дзе ў свеце гірляндаў і святочнай прыгажосці, нібыта па чараўніцтву,  вырасце асобны казачны гарадок. Тут можна з галавой акунуцца ў дух еўрапейскіх калядаў, прагуляцца сярод драўляных хатак з незвычайнымі сувенірамі, найсмачнейшымі зімнімі стравамі і духмянымі напоямі.

“Зімовы фэст” прадуманы да дробязяў: ад святочна упрыгожанага галоўнага ўваходу да музычнага афармлення. На плошчы размесцяцца адразу некалькі тэматычных лакацый.

Адметна, што месцам зімовых забаў будзе не традыцыйная для фестывальных пляцовак сцэна, а вялікая святочная елка. Вярнуцца ў краіну дзіцячых мараў, дзе расказваюць вершы каля елкі ды пяюць калядныя песні, ці наведацаца ў госці да Дзеда Мароза — усё гэта магчыма на калядным кірмашы.

Асобнай лакацыяй будзе прадстаўлены зімовы маркет з драўлянымі хаткамі ад лепшых рамеснікаў з розных куткоў краіны: падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі, унікальныя ёлачныя цацкі, модныя аксесуары і ўпрыгожванні, а таксама самыя неабходныя рэчы для святочнага стала — тут абяцаюць гандляваць навагодняй атрыбутыкай.

Адзін з прыемных дадаткаў “Зімовага фэсту” — утульная гасцёўня, дзе можна схавацца ад снегу і дажджу пад навесам, дзе прадугледжаны вялікія зручныя сталы для кампаній і сталы-бочкі для рамантыкаў. Пры моцным марозе арганізатары плануюць уцяпліць гэтую зону з дапамогай спецыяльных вулічных гарэлак.

Што незвычайнага можна будзе паспрабаваць?

“Зімовы фэст” здзівіць не толькі афармленнем у стылі знакамітых еўрапейскіх кірмашоў, але і абяцае асабістыя “фішкі” гасцям.

Для тых, хто захоча падсілкавацца пасля зімовага праменаду, створаны вялікі калядны фудкорт з духмянымі цёплымі стравамі ад розных кафэ Гродна і рэстаратараў з Мінска. Шмат  прыгатуюць смачных зімовых страў і цёплых напояў.

Тут таксама размесціцца барная зона ад брэнда «Лідскае», які прапануе ўсім наведвальнікам кірмашу ствараць новыя зімовыя традыцыі разам і ўпершыню прыгатуе калядныя напоі па старадаўняму рэцэпту, знойдзенаму ў Лідскім замку. Гасцей кірмашу будуць частаваць двума відамі глінтвейну: алкагольным, звараным на піве «ЛIДСКАЕ Зiмовае», і безалкагольным — на квасе «Лідскі Зiмовы», з цэдрай і духмянымі спецыямі. Пакуль  трымаюць у сакрэце, але таксама рыхтуюць навагоднія сюрпрызы для гасцей яшчэ некалькі вядомых брэндаў-удзельнікаў кірмашу.

Што па мерах бяспекі?

Арганізатары падкрэсліваюць, што цалкам выконваюць усе неабходныя меры бяспекі: пляцоўка працуе згодна з патрабаваннямі санітарных нормаў, усе ўдзельнікі выкарыстоўваюць маскі і антысептыкі. Паколькі плошча кірмашу вялікая і праводзіцца фестываль на свежым паветры, наведвальнікі маюць магчымасць трымаць неабходную дыстанцыю.

Стваральнікі праекта «Зімовы фэст» спадзяюцца, што такі фармат каляднага кірмашу прыйдзецца даспадобы жыхарам і гасцям горада і, магчыма, стане неад’емнай традыцыяй, у якую хочацца вяртацца кожны год.

Дзе і калі адбудзецца  “Зімовы фэст”

Дзе: Беларусь, г. Гродна, Савецкая плошча

Калі: з 11 снежня 2020 па 17 студзеня 2021

Мы працуем: 

буднія дні: 16:00 — 23:00

Субота і святочныя дні: 13:00 — 23:00

Нядзеля: 14:00 — 23:00

Кантакты: zimovyfest@gmail.com

Больш падрабязна на: 

Сайт: zimovyfest.by

Instagram: @zimovy_fest

Генеральны інфармацыйны партнёр праекта “Зімовы фэст” — БЛОГ ГРОДНА S13.RU

Генеральны радыёпартнёр — РАДЫЁ “ГРОДНА” 101,2 FM 

 

Похожие записи

Верх