З 15 па 30 снежня у Ruin-Bar (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16 корпус 27) пройдзе выстава калажоў Рамана Янотава, прысвечаных кажанам.
Кажаны – усе шмат пра іх чулі, а хтосьці нават бачыў. Да некаторых яны нават заляталі ў хату! Але што мы пра іх ведаем? Яны страшныя ці ўсё ж мілыя?
Выстава адкажа на пытанні:
Дзе спяць беларускія “бэтмэны”?
Чаму зімой кажаноў цягне да лядоўні?
Ці вінныя кажаны ў распаўсюдзе COVID-19?
Ці п’юць кажаны кроў?
Выстава калажоў пройдзе ў межах сусветнай Ночы кажаноў.
Калі: 5.12 — 30.12, 17:00 — 23:00 пн-сб.
Дзе: Ruin-Bar (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16 корпус 27)
Уваход вольны.
Арганізатары мерапрыемства — грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” у супрацы з НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі пад эгідай EUROBATS.