Новы беларускамоўны анімацыйны індзі-праект «Маленькая чэмпіёнка»

Screenshot_4

Маленькая чэмпіёнка — музычны, анімацыйны, індзі-праект, мультфільм пра калядныя прыгоды дзяўчынкі Ніны, чэмпіёнкі па ўсім на свеце. Разам са сваімі прыяцелямі Ніна пераможа снежнага Велікана, уцячэ ад цара Ірада, і паспрабуе выратаваць калядныя святы. У мультфільме шмат цудаў-дзівосаў і песняў, якія можна выконваць усёй сям’ёй.

Прэзентацыя праекта планавалася на снежань 20-га года, але, праз збег абставінаў, сёлета з’явіцца толькі невялікі музычны фрагмент мультфільма. Калі ўрывак каляднай казкі зацікаваіць гледачоў, атрымае падтрымку — праца працягнецца, і праз пэўны час у сеціве з’явіцца цалкам увесь фільм.

Анімацыя — Дзяніс Міжуй.

Музыка, спевы, танцы — Валерыя Валадзько.

Малюнкі, музыка, тэкст, голас — Андрусь Такінданг.

Похожие записи

Верх