У Беларусі выходзіць марка з птушкай года – леляком

tree-387040_1280-e1604993349338

2 сакавіка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчына” (АПБ) выпусціць у абарачэнне паштовую «Звычайны ляляк» з серыі «Птушка года». Адпраўце ліст сябрам або папоўніце калекцыю!

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на Галоўпаштамце Мінска пройдзе спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». І штэмпель, і канверт прысвечаныя птушцы года, таксама як і картка для картмаксімума. 

Над маркай, канвертам, спецштэмпелем і карткай працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Мицянін і дызайнер Марына Віткоўская

На малым аркушы сем марак і адзін купон. На марце выяўленыя лагатыпы глабальнай асацыяцыя прыродаахоўных арганізацый BirdLife International і яе нацыянальнага партнёра ў Беларусі – АПБ. Марка выйдзе накладам 35 тысяч. 

Звычайны ляляк (па-руску – “козодой”) быў выбраны птушкай 2021 года галасаваннем у 2020 годзе на З’ездзе АПБ. Гэта адзіны прадстаўнік атраду лелякападобных у Беларусі. А ўсяго ў свеце налічваецца каля 120 відаў з гэтага атраду. Руская назва, як і ў многіх іншых еўрапейскіх мовай, — калька з лаціны. Яна адлюстроўвае сувязь гэтага віду з пашамі і свойскай скацінай, вакол якой птушкі лавілі насякомых. Паходжанне беларускай назвы дакладна не вдомае.

Лелякі нярэдка трапляюць пад колы аўтамабіляў на лясных дарогах і паблізу сасновых лясоў, бо часта адпачываюць на нагрэтым за дзень асфальце.

Больш пра гэтую скрытную начную птушку, а таксама пра запланаваныя конкурсы ў межах кампаніі “Птушка года” можна даведацца на сайце АПБ: ptushki.org/bird2021.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ: 

- АПБ з 2002 года супрацоўнічае з РУП ”Белпошта” і яе падраздзяленнем – Выдавецкім цэнтрам “Марка”. На сёння ў Беларусі выйшла згодна з сайтам birdtheme.org 187 беларускіх марак з птушкамі. Гэта амаль удвая больш, чым выйшла за 70 гадоў у СССР. Беларускія маркі з птушкамі папулярныя ў калекцыянераў не толькі ў краіне, але і за мяжой.

Намінал маркі “Р” адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 г уключна прыярытэтнай.

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 года — нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі «BirdLife International», у якую ўваходзяць арганізацыі са 121 краіны. АПБ — гэта тысячы сябраў і валанцёраў і больш за 30000 прыхільнікаў, 100 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны — далучайся і ты!

 

Похожие записи

Верх