Куратарства перфарматыўнага мастацтва

© Claudia Borgia, Chiara Bruschini, фестиваль Santarcangelo

Падчас лекцыі куратаркі Евы Някляевай прапануем пагаварыць пра ролю куратара ў міжнароднай экасістэме перфарматыўнага мастацтва, метадах курыравання фестываляў, пляцовак, рэзідэнцый і іншых праектаў у галіне тэатра, танца, саўнд-арта, перформансу і постдысцыплінарнага мастацтва.

Мы закранем з’яўленне і развіццё фігуры куратара ў гісторыі перфарматыўнага мастацтва, а таксама асноўныя задачы і метады ў працы над куратарскімі праектамі; разбяром мноства прыкладаў куратарскіх фарматаў, у тым ліку з прафесійнага вопыту лектаркі.

Лекцыя будзе цікавая ўсім, хто вывучае куратарскія практыкі, а таксама работнікам і работніцам сферы перфарматыўнага мастацтва.

22 красавіка | 18:00 | анлайн-лекцыя

Рэгістрацыя: https://forms.gle/qC4ynkAyVemZQay2A

Пра лектарку:

Ева Някляева — незалежная куратарка, сузаснавальніца праекта Samara Editions, сакуратарка фестывалю Spielart 2021 у Мюнхене. Выкладае куратарства перфарматыўнага мастацтва ва ўніверсітэтах Хельсінкі, Стакгольма, Рэйк’явіка і Венецыі.

У 2019 курыравала праграму «With pleasure» у арт-цэнтры Vooruit (Гент). У 2017-2019 гадах была мастацкай судырэктаркай фестывалю Santarcangelo — найстарэйшага італьянскага фестывалю сучаснага перфарматыўнага мастацтва, які штогод збірае да 25 000 гледачоў.

У 2015 працавала ў Хельсінкі дырэктаркай прадзюсарскага цэнтра Checkpoint Helsinki (2015 года), які спецыялізуецца на вытворчасці буйнамаштабных праектаў паблік-арта.

У 2009-2014 кіравала тэатральным фестывалем Baltic Circle (2009-2014). У 2007-2008 працавала тэатральным прадзюсарам у арт-цэнтры Korjaamo.

Скончыла факультэт арт-менеджменту Акадэміі Сібеліуса ў Хельсінкі і мастацтвазнаўства ЕГУ ў Мінску.

Фота © Claudia Borgia, Chiara Bruschini, фестываль Santarcangelo

 

Похожие записи

Верх