Джазавы чацвер з “Класік-джаз трыа”

pexels-photo-5650529

20 мая а 19-й гадзіне запрашаем усіх жадаючых разам з Нацыянальным мастацкім музем  Рэспублікі Беларусь акунуцца ў музычны чацвер, які ўжо паспеў упадабацца мінчанам і гасцям горада. У гэты вечар слухачоў будзе радаваць “Класік-джаз трыа”.

Трыа класічных музыкантаў, салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, “трансфармуе” класікаў. У праграме гэтага калектыву можна сустрэць творы з розных музычных эпох (барока, класіцызм, рамантызм), дапоўненыя сучаснымі джазавымі інтэрпрэтацыямі. Музыканты спалучаюць складанасць музычнай мовы І.С. Баха, В.А. Моцарта, Ф. Шапэна, К. Болінга, Э. Віла-Лобаса, А. Пьяцолы, зварот да традыцыйных беларускіх мелодый і сучасныя інтэрпрэтацыі ў напрамку класіка-джаз, што дазваляе ім рыхтаваць яркія і разнастайныя праграмы.

Кошт білета на канцэрт: 10 руб. для ўсіх катэгорый грамадзян

Білеты можна набыць у касе музея.

Похожие записи

Верх