У Беларусі выходзяць сакаліныя маркі

Screenshot_13

7 ліпеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчына” (АПБ) выпускае ў абарачэнне шэсць паштовых марак на тэму «Сокалы» з серыі «Птушкі Беларусі». Адпраўце ліст сябрам або папоўніце калекцыю!

Над маркамі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская

На палях марачных і малога лістоў, а таксама на купонах – лагатып АПБ. 

У Беларусі сустракаюцца 6 відаў сокалаў. Тры віды з іх, у якіх самцы добра адрозніваюцца ад самак, апынуліся на марках серыі. Усе гэтыя віды сокалаў уключаны ў Чырвоную кнігу. Акрамя хуткай рэакцыі, з характэрных рыс можна адзначыць, што сокалы зусім не ўмеюць будаваць гнёзд і залежаць тут ад іншых птушак ці дапамогі чалавека. 

Кожнаму віду прысвечаны дзве маркі: асобна самцу і самцы. У невялікіх сокалаў апярэнне адносна яркае, у кожнага віду адмысловы сілуэт. 

212853841_4164560393591835_9082800949040232928_n

 

Сокал-дрымлюк — рэдкі на гнездаванні ў Беларусі і аддае перавагу паўночным раёнам, аднак падчас міграцыі і зімоўкі птушак сустракаюць па ўсёй краіне. У самцоў адметная папялістая галава і спіна ў адрозненне ад самак і маладых птушак.

212499409_4164560403591834_131833502577894467_n
Сокал-пустальга ўжо 40 гадоў паспяхова асвойвае беларускія гарады, дзе займае нішы ў вышынных будынках. Колькасць птушак хутка расце. Птушкі на паляванні часценька завісаюць у адной кропцы. Самцы адрозніваюцца ад самак і маладых птушак папялістай афарбоўкай галавы і хваста.

212534284_4164560556925152_9064847610640506371_n
Сокал-шулёнак – адзіны від з трох, які больш не гняздуе ў Беларусі. Раней сокалы-шулёнкі утваралі тут нават калоніі з дзясяткаў пар, аднак сёння гэты від можна сустрэць у нас толькі падчас міграцыі. Шулёнкі – самыя яркія з усіх нашых сокалаў, бо самцы маюць прыгожы чорны колер, які добра кантрастуе з чырвонымі лапамі. 

212057007_4164560573591817_8840611153020928909_n

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ: 

- Амаль усе 20 гадоў, якія АПБ супрацоўнічае з Белпоштай, я ўспамінаў польскую серыю 1974 года з шасцю відамі сокалаў, якая з дзяцінства знаходзіцца ў маёй калекцыі. Прыгожыя птушкі і маркі. Вельмі хацелася, каб у Беларусі выпусцілі нешта падобнае. Дзякуй мастакам і кіраўнікам, дзякуючы якім беларускія маркі з сокаламі нарэшце сталі рэальнымі.

7 ліпеня на Галоўным паштамце ў Мінску адбудзецца спецыяльнае гашэнне “Першы дзень”.

213710306_4164560363591838_286367622070759949_n

На кожным марачным аркушы па пяць аднолькавых марак і адзін купон з птушкай таго ж віду, але супрацьлеглага полу. На малым аркушы – па адной марцы кожнага віду. Наклад кожнай маркі – 40 тысяч асобнікаў.

Маркі маюць намінал “А” (перасылка простых лістоў масай да 20 г па Беларусі), “N” (міжнародная перасылка простай непрыярытэтнай паштоўкі), “M” (перасылка за мяжу простай прыярытэтнай паштоўкі), намінал “Р”, (перасылку міжнароднай прыярытэтнай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 г уключна), і “Н” (перасылка за мяжу непрыярытэтных лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў масай да 20 г уключна).

 

Похожие записи

Верх