“Кірмаш праектаў” для Міншчыны: другая прэзентацыя ідэй у Мінску – 12 чэрвеня

minsk-3172635_960_720

Экафестываль, спартовая пляцоўка, валанцёрскі летнік — гэтыя і іншыя задумы прадставяць жыхары Міншчыны на другой публічнай прэзентацыі ідэй у рамках Кірмашу праектаў.

У пачатку мая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” абвясцілі Кірмаш праектаў для Мінскага рэгіёна. Збор паспяхова завершаны, шэраг цікавых ідэй быў прадстаўлены грамадскасці падчас прэзентацыі (уставіць спасылку на артыкул) ў Маладзечне, а 12 чэрвеня другі раўнд конкурсу прымае Мінск.
Падчас прэзентацыі, якая адбудзецца на пляцоўцы культурніцкай прасторы “Тартак”, аўтары прадставяць свае ідэі шырокай публіцы, атрымаюць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэнуцца з зацікаўленымі людзьмі. Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя ідэі і дапаможа ў іх рэалізацыі.
Усе прысутныя атрымаюць магчымасць натхніцца досведам актыўных і цікавых людзей роднага горада і наваколля. Акрамя гэтага, Кірмаш праектаў — выдатны шанец знайсці аднадумцаў і партнёраў, пляцоўкі і рэсурсы, стаць культурным героем не толькі ў сваім горадзе, але і ва ўсёй краіне!
Калі вы мяркуеце, што жыццё ў вашым рэгіёне недастаткова цікавае,
калі маеце жаданне змяніць альбо разнастаіць яго,
калі хочаце пазнаёміцца з аднадумцамі — актыўнымі, цікавымі і дасведчанымі патрыётамі сваіх гарадоў,
не прапусціце магчымасць падтрымаць аўтараў і выказаць сваю зацікаўленасць у жыцці рэгіёна!

Прыходзьце 12 чэрвеня на прэзентацыю культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў”!

Культурніцкая прастора “Тартак” (Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх,
ст. м. “Інстытут культуры”)

Пачатак у 19.00
Уваход вольны!

Похожие записи

Верх