Конкурс журналісцкіх расследаванняў TRACE

notebook-2672467_960_720

Міжнародны конкурс TRACE створаны для заахвочвання аўтараў, якія ў сваіх артыкулах расследуюць камерцыйнае хабарніцтва з мэтай прасоўвання камерцыйнай празрыстасці. Артыкулы могуць апісваць фактычныя парушэнні закона, а таксама канфлікты інтарэсаў. TRACE прызнае што карупцыя і хабарніцтва з’яўляюцца асноўнымі перашкодамі на шляху эканамічнага развіцця і хоча ўзнагародзіць журналістаў, чые артыкулы вывелі гэта на ўсеагульны агляд. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае прыз — 10 000$. Апошні тэрмін падачы артыкулаў — 31 студзеня.

Калі ў артыкула больш чым адзін аўтар, то прыз будзе падзелены адпаведным чынам. Суддзі таксама могуць вылучыць яшчэ адну працу, якую лічаць годнай узнагароды. Кожнаму аўтару будзе аплачана паездка ў Кембрыджскі ўніверсітэт на канферэнцыю, падчас якой будуць узнагароджаны пераможцы конкурсу.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • журналісты, ці блогеры, грамадзяне любой краіны4
  • артыкулы, якія могуць удзельнічаць у конкурсе павінны з’явіцца ў друку, ці быць апублікаваныя ў інтэрнэце ў плыні 2017 года;
  • артыкул павінен быць на ангельскай мове, або суправаджацца перакладзенай копіяй;
  • калі праца размешчана на афіцыйным навінавым сайце, то гэта павінна быць арыгінальная праца.

 

Заяўка падаецца на электронную пошту Кейтлин Сеймур cseymour@TRACEinternational.org, куды неабходна адправіць копію артыкула і заяўку на ўдзел.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх