Фотаконкурс Siena International Photography Awards

magnifying-glass-2598507_960_720

У фотаконкурсе Siena International Photography Awards могуць браць удзел як фатографы-прафесіяналы, так і аматары з розных краін. Пераможца атрымае тытул «Фатограф Года» па версіі конкурсу SIPAContest 2018 і грашовы прыз — 1500€, які будзе ўручаны пераможцу ў выглядзе прызавога сертыфікату падчас цырымоніі ўзнагароджання. Дэдлайн — 31 студзеня.

Катэгорыі конкурсу: свабодны колер, манахром, падарожжа, людзі і партрэты, прырода, жывёлы ў натуральным асяроддзі пасялення, архітэктура і гарадскія пейзажы, спорт, пырскі колеру.

Удзел у конкурсе платны:

  • для прафесійных фатографаў і аматараў кошт удзелу ад 20 € да 35 €;
  • для маладых фатографаў (малодшай 20 гадоў) — ад 0 € да 15 €

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Фотаконкурс Siena International Photography Awards адкрыты для ўдзелу фатографаў-прафесіяналаў і аматараў родам з розных краін свету.
  • Неабходна зарэгістравацца на сайце конкурсу і падаць на разгляд свае працы.
  • Для ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, якія ўжо прымалі ўдзел у іншых конкурсах і / або былі выдадзеныя.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх