Стажыроўка ў Бельгіі — World Youth Alliance

dinant-2220459_960_720

Стажыроўка World Youth Alliance прапануе выдатную магчымасць маладым людзям атрымаць прафесійныя навыкі, працуючы ў праектах у еўрапейскіх установах. Праекты прадуманы такім чынам, каб павысіць кваліфікацыю і інтарэсы стажораў. Стажоры атрымаюць настаўніцтва і даведаюцца шмат новай інфармацыі ад супрацоўнікаў альянсу. Стажыроўка аплачваецца часткова, апошні тэрмін падачы заяўкі — 18 снежня.

 

Праграма прапануе:

  1. Уводны трэнінг. Прайшоўшы дадзены трэнінг стажоры даведаюцца аб філасофіі правоў чалавека і вартасцях чалавека.
  2. Менеджмент праектаў. Стажоры будуць працаваць над праектамі, якія адпавядаюць іх інтарэсам і ведам пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў альянсу.
  3. Знаёмства з новымі людзьмі. Стажоры змогуць наведваць розныя мерапрыемствы і завязаць новыя знаёмства.

 

Дадзеная стажыроўка не аплачваецца, але стажоры могуць падаць заяўку на стыпендыю. Арганізатары забяспечваюць усіх стажораў месцам жыхарства.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць студэнты ВНУ, нядаўнія выпускнікі і маладыя прафесіяналы;
  • прымаюцца заяўкі ад сябраў альянсу. Можна стаць сябрам альянсу, падпісаўшы статут;
  • стажыроўка распрацавана для членаў альянсу з еўрапейскага рэгіёну;
  • узрост кандыдатаў: 18 — 30 гадоў;
  • ідэальны кандыдат павінен з стараннасцю абараняць правы чалавека і/або чалавечую годнасць;
  • павінны мець камунікатыўныя і арганізацыйныя навыкі;
  • павінны матываваць і заахвочваць іншых любіць людзей.

 

Заяўка падаецца анлайн. Да заяўкі трэба прымацаваць рэзюмэ, 2 рэкамендацыйных лісты. Калі вы новы член альянсу, патрабуецца падпісаны вамі статут.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх