Летняя стажыроўка Social Media Collective у кампаніі Microsoft

old-1130743_960_720

Microsoft Research New England (MSRNE) прапануе студэнтам і студэнткам аспірантуры прайсці 12-тыднёвую гадовую стажыроўку Social Media Collective (SMC). Стажыроўка аплачваецца. Падчас стажыроўкі стажоры павінны праводзіць даследаванні, адрозныя ад даследаванняў іх дысертацыі. Вынікам стажыроўкі і даследаванняў стане артыкул для акадэмічнага часопіса або канферэнцыі. Мэта праграмы — дапамагчы стажорам прасунуць сваю кар’еру. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 19 студзеня.

Ідэальны кандыдат ці кандыдатка можа вывучаць любую дысцыпліну (антрапалогію, камунікацыі, інфармацыйныя навукі, СМІ, сацыялогію, навукі і тэхналогіі або сумежныя дысцыпліны), але павінен мець добрую сацыяльную, навуковую або гуманістычную метадалогіі, аналітычную і тэарэтычную аснову. Кандыдат павінен цікавіцца пытаннямі, якія маюць дачыненне да медыя, камунікацыйных тэхналогіях, грамадства і культуры, і быць зацікаўленым у працы ў міждысцыплінарным асяроддзі (сярод навукоўцаў, матэматыкаў, эканамістаў).

Арганізатары прапануюць:

  • канкурэнтную зарплату;
  • аплату транспартных выдаткаў у абодва канцы (для стажора і яго/яе ўтрыманцаў);
  • аплату пражывання (стажор можа выбраць пражываць у жыллі, прадастаўленым кампаніяй Microsoft або атрымліваць грант і самастойна шукаць сабе месца жыхарства);
  • аплату транспартных расходаў па ЗША;
  • усе мерапрыемствы стажыроўкі.
  • арганізатары не аплачваюць медыцынскай страхоўкі.

 

Кандыдаты і кандыдаткі павінны быць на завяршальным этапе свайго навучання ў аспірантуры да моманту пачатку стажыроўкі. (На жаль заяўкі ад студэнтаў магістратуры і студэнтаў, якія на раннім этапе свайго навучання ў аспірантуры, не прымаюцца). Заахвочваецца ўдзел у стажыроўцы студэнтаў, якія навучаюцца за межамі ЗША.

Заяўка павінна складацца з:

  • кароткае апісаньне (не больш за 2 старонкі) 1 або 2 праектаў, над якімі вы плануеце працаваць падчас стажыроўкі;
  • кароткае апісанне праекта дысертацыі;
  • акадэмічная артыкул (не больш за 7000 слоў) аўтарам або суаўтарам якой вы былі (апублікаваная або неапублікаваныя);
  • копія CV;
  • імёны і кантактныя дадзеныя трох чалавек, якія могуць вас рэкамендаваць;
  • калі магчыма, спасылку на ваш вэб-сайт або анлайн прэзентацыю (не абавязкова).

 

Усе пытанні можна дасылаць на англійскай на tarleton@microsoft.com. Тэма ліста: «SMC Ph.D. Internship »

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх