Два ў адным: стаць магістрам і доктарам у Японіі

sunset-129503_960_720

Школа гуманітарных і сацыяльных навук (Японія) прапануе камбінаваную магістарскую і доктарскую праграму ў галіне Japanese and Eurasian Studies.

Пачатак навучання – кастрычнiк 2018 года. Лакацыя – Цукуба, Японія.

Праграма складаецца з 1 года магістратуры і 3 гадоў дактарантуры. Агулам – 4 гады. Навучанне адбываецца на ангельскай мове, аднак ёсць магчымасць перайсці на японскую.

Навучанне складаецца не толькі з акадэмічных заняткаў і даследвання, але і стажыровак у японскіх кампаніях. Выпускнікі праграмы будуць здольныя працаваць у акадэмічных і даследчых інстытутах, ААН-агенцыях, дзяржаўных установах і карпаратыўных супольнасцях.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства адной з наступных краін: Казахстану, Узбекістану, Кыргыстану, Туркменістану, Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Азербайджану, Арменіі, Грузіі ці Манголіі;
  • узрост – нарадзіцца не раней за 2 красавіка 1983 года;
  • мець ступень бакалаўра;
  • добрае валоданне ангельскай і наяўнасць сертыфікату, які гэта падцвярджае (TOEFL IBT 80, TOEFL CBT 230, TOEFL PBT 500, IELTS 6.0), альбо японскай (5-ы ўзровень і вышэй);
  • магчымасць прыехаць у Японію ў верасні 2018 года.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі для магістраў – 144 000 йен, для PhD-даследчыкаў – 145 000. Таксама пакрываюцца выдаткі на міжнародны пералёт.

Як падацца

Першы этап – падача заяўкі, якую неабходна даслаць на адрас spca-info@ml.cc.tsukuba.ac.jp.

Другі этап – сумоўе і экзамен. Кожны кандыдат мусіць прынесці неабходныя дакументы (сертыфікаваныя пасведчанні пра акадэмічны і прафесійны досвед, моўны сертыфікат) альбо даслаць іх на наступны адрас: Special Program in Japanese and Central Eurasian Studies Graduate School of Humanities and Social Sciences University of Tsukuba Tennodai 1-1-1, Tsukuba-shi, Ibaraki-ken JAPAN 305-8571 E-mail: spca-info@ml.cc.tsukuba.ac.jp.

Тыя, хто пройдзе першы этап, мусяць прадставіць:

  • 8 фотаздымкаў;
  • рэкамендыцыйны ліст;
  • афіцыйны транскрыпт дыпломаў;
  • арыгінал моўнага сертыфікату.

Дэдлайн – 5 студзеня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

 

Источник

Похожие записи

Верх