EVS-праект у Аўстрыі

vienna-2989756_960_720

Evangelisches Diakoniewerk Gallneukirchen шукае валанцёраў на доўгатэрміновы EVS-праект у Аўстрыі.

Калі: верасень 2018 – жнівень 2019 года.
Дзе: Лінц, Аўстрыя.

Мэта арганізацыі, у якой будзе працаваць валанцёр(-ка), – дапамога тым, хто не ў стане дапамагчы сабе сам. Яна працуе з людзьмі, якія маюць асаблівыя патрэбы, а таксама са сталымі людзьмі. Валанцёры будуць дапамагаць у доглядзе за імі: апранаць, рабіць пакупкі, гатаваць, хадзіць на шпацыры, у царкву, прыбірацца і бавіць вольны час.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-30 гадоў;
  • паходзіць не з краін Еўразвязу;
  • мець зацікаўленасць у працы з людзьмі, якія маюць асаблівыя патрэбы.

Фінансавыя ўмовы

Праект забяспечвае валанцёрам пражыванне і харчаванне, а таксама грошы на кішэнныя выдаткі. Таксама валанцёры атрымаюць магчымасць удзельнічаць у трэнінгах і вывучаць нямецкую мову.

Як падацца

Спачатку неабходна напісаць на е-адрас susanne.rosmann@4yougend.at, каб атрымаць форму заяўку. Пасля яе неабходна запоўніць і даслаць разам з матывацыйным лістом на гэты ж адрас.

Дэдлайн – 22 снежня 2017 года.

Падрабязнасці ёсць тут.

 

Источник

Похожие записи

Верх