Адукацыйны курс для… адукатараў

phone-1052023_960_720

Настаўнікі, выкладчыкі педагагічных установаў і метадысты запрашаюцца на курс дыстанцыйнага навучання “Медыяадукацыя ў школе”.

Калі: снежань 2017 – сакавік 2018 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіваць свае прафесійныя навыкі, прафесійную самарэалізацыю;
  • быць адкрытымі да ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі да апрабацыі новых ведаў на практыцы;
  • валодаць базавымі ведамі па карыстанні камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты.

Змест і арганізацыя курсу

Дыстанцыйны курс “Медыяадукацыя ў школе” складзены беларускімі педагогамі з мэтай дапамагчы настаўнікам выкарыстаць “бонусы” медыйнай прасторы для навучання: пашырэння і актуалізацыі змеcту навучальных прадметаў, павышэння матывацыі і фармавання медыйнай граматнасці вучняў.

Курс практыка-арыентаваны, ён не будзе патрабаваць ад настаўніка правядзення дадатковых заняткаў. Падобна навучанню традыцыйнай граматнасці, медыяграматнасць уяўляе сабой набор кампетэнцый, якія можна фармаваць пры выкладання любых прадметаў.

Курс складаецца з 6 модуляў. Кожны модуль будзе цягнуцца ад аднаго да трох тыдняў. У кожным модулі ўдзельнікі будуць атрымліваць дыдактычны матэрыял і заданне, якое будуць павінны зрабіць у класе са сваімі вучнямі (студэнтамі). Пры жаданні ўдзельнікі змогуць карыстацца дадатковай літаратурай, а таксама матэрыяламі, якія будуць дасланы ўсім удзельнкам курса. Пасля кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.

Настаўнікі, якія скончаць курс, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 60-гадзіннага курсу.

Для найлепшых удзельнікаў курсу плануецца магчымасць удзелу ў міжнароднай школе па медыяграматнасці (у сакавіку 2018 г.) і знаёмства з практыкай медыяадукацыі ў шведскіх  школах.

Тэрмін навучання – 3,5 месяцы. Пачатак курсу – 10 снежня 2017 г.

Удзел у навучанні – бясплатны.

Хто вядзе курс

Курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры арганізацыйнай падтрымцы РГА “Таварыства беларускай школы”, адукацыйнага парталу www.nastaunik.info.  У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія маюць тэарэтычную падрыхтоўку, уласны досвед правядзення заняткаў з медыяадукацыйным зместам.

Як падаць заяўку 

Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анкету-заяўку . Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам і прадстаўнікам школ, дзе працуюць інавацыйныя пляцоўкі.

Дэдлайн – 7 снежня 2017 года да 17:00.

На курс плануецца набраць 30 чалавек.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 10 снежня 2017 года.

 

Источник

Похожие записи

Верх