Эразмус+ Івент: магчымасці еўрапейскай праграмы для моладзі Беларусі

adult-1867751_960_720

Інфарматыўна-камунікатыўнае мерапрыемства Эразмус+Івент”, прысвечанае магчымасцям моладзевага ўдзелу ў праграме Erasmus+ Моладзь, адбудзецца у Менску.

На сустрэчы можна будзе даведацца наступнае:

Навошта беларускай моладзі ўдзельнічаць у праграме “Эразмус+”?

Чаму могуць навучыцца замежнікі_цы ў Беларусі?

Эразмус+ — гэта адукацыя, вандроўкі ці прафесійны досвет?

Мерапрыемства адбудзецца 9 снежня з 11.00 да 18.00 у канферэнц-зале EVENTE, праспект Пераможцаў, 7А, 19 паверх, памяшканне 59.

Арганізатар мерапрыемства: Прыватная асветніцкая ўстанова “Офіс прасоўвання ініцятыў” – Інфармацыйны цэнтр праграмы “Эразмус+ Моладзь” у Беларусі.

У межах мерапрыемства будуць прэзентаваны лепшыя практыкі прамоцыі праграмы “Эразмус+ Моладзь”, арганізавана дыскусія  з міжнароднымі і беларускімі экспертамі_камі, а таксама “шчырыя размовы” з былымі ўдзельнікамі_цамі праграмы. Дэтальны расклад у дадатку.

Даведка:

Эразмус+  — гэта праграма Еўрапейскага Звяза ў сферах адукацыі , прафесійнага навучання, моладзі і спорта на 2014-2020 гг. Эразмус+ Моладзь накіравана непасрэдна на маладых людзей, арганізацыі і працоўнікаў_ніц, якія займаюцца моладзевымі пытаннямі. Праекты гэтага накірунка ахопліваюць мабільнасць маладых людзей з мэтай паляпшэння іх працаздольнасці і кампетынцыі сацыяльнай інклюзіі.

У чэрвені-ліпені 2017 года Рэсурсным цэнтрам Усходняй Еўропы і Каўказа былі створаны Інфармацыйныя цэнтры ў сямі краінах рэгіёну  з мэтай забеспячэння агульнага разумення і ўзгодненасці дзейнасці адносна праграмы “Эразмус+ Моладзь”.

Інфармацыйныя цэнтры ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Расеі і Ўкраіне  мусяць аккумуляваць і распаўсюджваць інфармацыю пра адукацыйныя магчымасці для моладзі і моладзевых арганізацый у межах праграмы “Эразмус+ Моладзь”, а таксама падрымліваць сувязь і супрацоўніцтва з усімі зацікаўленнымі суб’ектамі.

Кантакты:
Вольга Сацук, дырэктар установы “Офіс прасоўвання ініцыятыў”, +375 33 6024547

Марыя Відзевіч, намесніца дырэктара установы “Офіс прасоўвання ініцыятыў”, +375 29 3958502

Інфармацыйны цэнтр праграмы “Эразмус+ Моладзь” у Беларусі:

Facebook: https://www.facebook.com/EP.belarus

“Офіс прасоўвання ініцыятыў” — аб нас

Дадатак

Расклад Эразмус+Івент:

10.45 – 11.00: “Добры дзень”: рэгістрація ўдзельнікаў_ніц.

11.00 – 11.20: “Інфармуем”: ERASMUS+ Youth. Інфармацыйны цэнтр у Беларусі, як ен дзейнічае і якія стартавыя вынікі мае.

11.20 – 11.50: “Пашыраем кола”: як дзейнічае каманда мульціплікатараў_рак Інфармацыйнага цэнтра ERASMUS+ Youth.

11.50 – 12.30: “Валанцёрская гасцёўня”: вопыт працы суполкі ментараў_рак для замежных валанцёраў_рак.

12.30 – 12.50: “Кавярня”: перапынак.

12.50 – 15.00: “Пляцоўка для пытанняў”: дыскусія, з удзелам міжнародных і беларускіх экспертаў_так, якая, спадзяемся, закране аспекты канцэпцыі праграмы, яе развіцця і перспектыў.

15.00 – 15.30: “Кавярня”: перапынак.

15.30 – 17.45: “Шчырыя размовы”: міжнародныя і беларускія валанцёры_кі, якія бралі ўдзел у праграме Эразмус+; каардынатары_кі мерапрыемстваў у межах праграм, ментары_кі міжнародных валанцёраў_рак – усе гэтыя людзі ў прыватнай размове распавядуць кожнаму жадаючаму аб сваім вопыце і адкажуць на пытанні.

 

Похожие записи

Верх