Стажыроўкі ад Dream Career

chicago-690364_960_720

Dream Career прапануе мноства стажыровак студэнтам і студэнткам, выпускнікам і выпускніцам, у тым ліку і стажыроўку ў Universal Music Group, Маямі, ЗША. Стажор будзе працаваць з дырэктарам па сувязях з грамадскасцю і дапамагаць з прэс-рэлізамі і абвесткамі СМІ. Стажор будзе прымаць удзел у мерапрыемствах, якія будзе спансіраваць і праводзіць Universal Music Group на працягу ўсяго лета. Таксама стажор будзе прысутнічаць на сустрэчы з партнёрамі. Заяўка падаецца анлайн, апошні тэрмін — 31 снежня.

Арганізатары забяспечваюць стажораў:

  • пражываннем;
  • транспартам;
  • мерапрыемствамі на выходных;
  • семінарамі;
  • прафесійным рэзюмэ;
  • трэнінгам па праходжанні сумоўя;
  • навучаннем.

 

Арганізатары забяспечваюць 99% стажораў працаўладкаваннем па заканчэнні стажыроўкі. Прагледзець усе праграмы і кошт удзелу можна тут.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • GPA не менш 2.0 па 4-х бальнай сістэме ацэньвання або эквівалент вашага ВНУ, для студэнтаў фінансавых спецыяльнасцяў — GPA не менш 2.5;
  • падаваць заяўку могуць студэнты бакалаўрыяту і магістратуры, выпускнікі каледжа, інстытутаў або ўніверсітэтаў;
  • узрост: 18 — 26 гадоў;
  • дата выпуску — ліпень 2017 — ліпень 2021;
  • прымаюцца заяўкі ад студэнтаў усіх курсаў (ад 1 да выпускнога) і ад нядаўніх выпускнікоў ВНУ;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • кандыдаты, якія не з’яўляюцца грамадзянамі ЗША павінны адпавядаць патрабаванням амбасады, неабходнымі для атрымання візы.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх