Аплачваная стажыроўка ў Нацыянальным інстытуце фізіялагічных навук Японіі

clouds-1841296_960_720

Прымаюцца заяўкі на стажыроўку ў Нацыянальным інстытуце фізіялагічных навук Японіі. Мэта стажыроўкі — даць студэнтам і студэнткам, якія маюць жаданне паступаць на праграму аспірантуры, магчымасць на ўласным вопыце ўбачыць узровень адукацыі і даследчы патэнцыял інстытута. Інстытут набірае 10 студэнтаў, замежныя студэнты таксама могуць падаваць заяўкі. Стажыроўка доўжыцца 2 тыдні, травень 2018 — студзень 2019. Арганізатары пададуць грант на аплату транспартных выдаткаў і выдаткаў на пражыванне. Дэдлайн: 31 студзеня 2018.

Пералік лабараторый, якія прымаюць стажораў у гэтым годзе:
· Biophysics and Neurobiology
· Membrane Physiology
· Cell Structure
· Cell Signaling
· Cardiocirculatory Signaling
· Endocrinology and Metabolism
· Homeostatic Development
· Visual Information Processing
· Behavioral Development
· System Neurophysiology
· Cerebral Integration
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Падаваць заяўку могуць замежныя студэнты, якія маюць ступень магістра і жадаюць паступаць у аспірантуру.
  • Заяўку можна падаць анлайн з 15 снежня з такімі дакументамі: CV; ведамасць з ацэнкамі; рэкамендацыйны ліст.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх