Летняя школа DESY

hamburg-2976711_960_720

Кожнае лета DESY прапануе студэнтам і студэнткам бакалаўрыяту, якія навучаюцца на фізічным факультэце або вывучаюць навукі аб прыродзе, магчымасць праводзіць даследаванні ў лабараторыі DESY.
Арганізатары аплочваюць выдаткі на пражыванне і харчаванне, таксама арганізатары часткова кампенсуюць транспартныя выдаткі. Летняя школа праходзіць з 17 ліпеня па 6 верасень. Заяўкі прымаюцца з 15 снежня 2017 па 31 студзеня 2018.

Абраныя кандыдаты і кандыдаткі далучацца да групы даследчыкаў лабараторыі DESY, якая знаходзіцца ў Гамбургу або ў Берліне, і змогуць прыняць удзел у адной з гэтых праграм.

У летняй школе могуць удзельнічаць кандыдаты і кандыдаткі, якія:

  • Скончылі 3 курса навучання на праграме бакалаўрыяту (да лета 2018) на факультэце фізікі або навукі аб прыродзе. Прыярытэт аддаецца кандыдатам, якія ўлетку 2018 атрымаюць ступень бакалаўра, або хто ўжо атрымаў ступень бакалаўра і заканчвае першы год навучання на праграме магістратуры, або хто знаходзіцца паміж гэтымі двума стадыямі.
  • Выдатна валодаюць англійскай мовай.
  • Раней не прымалі ўдзел у летняй школе DESY.
  • Кандыдаты, якія ўжо атрымалі ступень магістра, або атрымаюць ступень магістра летам 2018, не могуць прымаць удзел у школе.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх