Валанцёрства ў зялёнай школе: вучыць дзяцей любові да жывёлаў і прыроды

tree-338211_960_720

Румынская арганізацыя Cluj-Napoca Volunteer Center шукае самастойнага, адкрытага да замежных культур валанцёра для працы ў Green School.

Калі: верасень 2018 – люты 2019 (4 валанцёры) / люты 2019 – ліпень 2019 (4 валанцёры)
Дзе: Cluj-Napoca, Румынія.

Асноўныя абавязкі валанцёра:

  • догляд за школьным садам;
  • навучаць дзяцей вырошчаваць розныя расліны, у тым ліку гародніну;
  • вучыць дзяцей клапаціцца пра жывёлаў;
  • карміць жывёлаў і даглядаць за пасадкамі;
  • стварэнне і догляд за сэнсорным садам;
  • вучыць дзяцей гатаваць і шмат іншага.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-30 гадоў;
  • паходзіць з Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Косава, Мантэнэгра, Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы ці Ўкраіны;
  • здольнасць камунікаваць на ангельскай мове;
  • матывацыя працаваць з дзецьмі і моладдзю.

Як падацца

Спачатку трэба запоўніць анлайн-форму па спасылцы, пасля прайсці скайп-інтэрв’ю. Вынікі будуць вядомыя на сайце альбо па імэйле 22 снежня.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 снежня 2017 года.

 

Источник

Похожие записи

Верх