Зімовыя Дні адкрытых дзвярэй ЕГУ

people-2557396_960_720

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў на зімовыя Дні адкрытых дзвярэй у Вільні.

Калі: 3-4 лютага 2018 года.
Дзе: Вільня, Літва.

Традыцыйна ў межах Дзён адкрытых дзвярэй абітурыенты ЕГУ атрымаюць магчымасць азнаёміцца з адукацыйнымі праграмамі і выкладчыкамі ЕГУ, задаць пытанні пра працэс паступлення, стыпендыі і праграмы абмена, а таксама сдаць уступныя іспыты, вынікі якіх магчыма выкарыстоўваць для паступлення ў 2018 годзе.

У гэтым навучальным годзе Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у святочнай атмасферы. Мерапрыемства адбудзецца ў новым навучальным корпусе ЕГУ — былым будынку Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні, які ў сваю чаргу ўключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Фінансавыя ўмовы

ЕГУ прадастаўляе бясплатную візу для наведвання Дзён адкрытых дзвярэй для навучэнцаў беларускіх школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў (пры наяўнасці спраўкі), а таксама слухачоў курсаў Прапілеі.

Дэдлайны падачы заяўкі:

  • пры жаданні атрымаць бесплатную візу – 10 снежня 2017 года;
  • калі віза не патрэбна – 26 студзеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх