Конкурс калядных фотаздымкаў ад Adukacyja.info!

christmas-2994875_960_720

Маеш клёвыя калядна-зімова-святочныя фотачкі? Любіш адукоўвацца і (сама)развівацца? Прыкіньце, за гэта можна атрымаць АДУрэнны падарунак ад  Adukacyja.info.

Шчыра запрашаем усіх паўдзельнічаць у калядным конкурсе фатаздымкаў ад Adukacyja.info.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе, знайдзі любімую фотачку, што адлюстроўвае твой святочны настрой, і падзяліся ёй у сацсетках з хэштэгамі #adukacyja.info і #каляднаявечарына2017 (альбо дашлі нам на е-адрас adukacyja.info@gmail.com – і мы запосцім на старонках Адукацыі). Добра, калі апроч зімы і Каляд, ты зможаш адлюстраваць ў сваім здымку яшчэ і сваю любоў да ведаў і адукацыі!

Здымак, што набярэ найбольшую колькасць лайкаў ва ўсіх сацсетках, будзе абраны пераможцам, а яго аўтар атрымае ад Adukacyja.info незабыўны падарунак падчас Каляднай вечарыны 19 снежня. Мы чакаем тваіх крутых фотачак і цябе на Каляднай вечарыне Adukacyja.info ўвечары 19 снежня!

 

Источник

Похожие записи

Верх