Стыпендыі на праграмы магістратуры ва ўніверсіэце Амстэрдама

canal-2989865_960_720

Студэнтаў з краін па за межамі Еўразвязу запрашаюць да падачы заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграмы ва ўніверсітэце Амстердама – Amsterdam Excellence Scholarships (AES).

Узровень навучання: магістратура. Працягласць магістарскай праграмы – 2 гады.

Навучанне будзе праходзіць на ангельскай мове. Каб прэтэндаваць на стыпендыю, студэнт павінен быць залічаны на адну з праграм.

Спецыяльнаці: дакладныя, гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі, псіхалогія і сацыяльныя навукі, эканоміка і бізнэс.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам з краіны па-за межамі Еўразвязу;
  • знаходзіцца ў топ 10% сваёй групы ва ўніверсітэце;
  • быць залічаным на адну з праграм навучання.

Для кожнай спецыяльнасці існуюць спецыфічныя патрабаванні, а таксама спіс неабходных дакументаў. Дакументы трэба дасылаць праз прымальную камісію абранай спецыяльнасці: эканоміка і бізнэсгуманітарныя навукіправанавуковы факультэтсацыяльныя навукі.

Фінансавыя ўмовы

Грант складае €25,000, якія пакрываюць выдаткі на пражыванне і навучанне. Працяглясць гранту – 1 год з мажлівасцю падаўжэння на другі год.

Дэдлайн – 15 студзеня 2018 года (1 лютага на некаторых спецыяльнасцях).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

 

Источник

Похожие записи

Верх