Стыпендыі на навучанне ў University of Oulu (Фінляндыя)

oulu-202134_960_720

University of Oulu прапануе студэнтам магістратуры, якія не з’яўляюцца грамадзянамі ЕЗ, стыпендыі на навучанне.

Калі: 2018-2020.
Дзе: Оулу, Фінляндыя.

Стыпендыя прызначаецца акадэмічна таленавітым студэнтам, якія жадаюць атрымаць ступень магістра ў названым універсітэце. Працягласць навучання – 2 гады.

Студэнты могуць атрымаць стыпендыю, якая аплочвае кошт навучання на 85 % ці на 100 % у залежнасці ад праграмы. Стыпендыя не аплочвае пражыванне.

Зніжку 85 % можна атрымаць на навучанне па наступных праграмах:

  • Economics;
  • Finance;
  • Financial and Management Accounting;
  • International Business Management;
  • Marketing.

Зніжку 100% можна атрымаць на навучанне на ўсіх 2-гадовых праграмах, апроч Oulu Business School.

Стыпендыя на другі год выдаецца толькі ў выпадку, калі студэнт набірае 55 ECTS па выніках першага года.

Заяўка на стыпендыю падаецца разам з заяўкаў на паступленне ў магістратуру.

Падрабязнасці ёсць тут.

 

Источник

Похожие записи

Верх