Летняя праграма для інжынераў у Тайване

taipei-2845695_960_720

Універсітэт National Tsing Hua University і каледж College of Engineering запрашаюць замежных студэнтаў на гадавую даследчую праграму.

Удзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць досвед правядзення даследаванняў пад кіраўніцтвам дасведчаных куратараў з College of Engineering. Кожны ўдзельнік будзе працаваць з куратарам над даследаваннем, якое цікава як для студэнта, так і для куратара.

Праграма доўжыцца 2 месяцы, удзел і навучанне на праграме бясплатныя.

Даступныя дысцыпліны:

  • Chemical Engineering;
  • Power Mechanical Engineering;
  • Materials Science Engineering;
  • Industrial Engineering and Engineering Management;
  • Nanoengineering and Microsystems;
  • Biomedical Engineering.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • быць студэнтам / студенткой акрэдытаванага ўніверсітэту;
  • навучацца альбо ў бакалаўрыяце, альбо ў магістратуры;
  • навучацца на адной з інжынерных праграм: Power Mechanical Engineering, Chemical Engineering, Biomedical Engineering, Nanoengineering and Microsystems, Industrial Engineering and Engineering Management and Materials Science Engineering.
  • для ўдзелу ў праграме неабходна падаць на разгляд такія дакументы: матывацыйны ліст, CV,  выпіску з ацэнкамі.

Некаторыя студэнты і студэнткі змогуць атрымаць стыпендыю, якая пакрывае плату за авіяпералёт у Тайвань і назад, а таксама аплочвае пражыванне. Стыпендыя выплочваецца пасля заканчэння праграмы.

Дэдлайн – 10 студзеня 2018 года.

 

Источник

Похожие записи

Верх