Летняя аплачваная стажыроўка ў Google — Developer Relations Internship

mac-459196_960_720

Google набірае стажораў на стажыроўку Developer Relations Internship на лета 2018. Стажоры павінны быць студэнтам праграм бакалаўрыяту або магістратуры (вывучаць кампутарныя навукі або сумежныя тэхнічныя спецыяльнасці). Стажыроўка аплачваная, працягласць стажыроўкі: 12-14 тыдняў у летні перыяд 2018 года. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 21 снежня.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • павінны быць студэнтамі бакалаўрыяту або магістратуры;
  • павінны вывучаць кампутарныя навукі або сумежныя тэхнічныя дысцыпліны;
  • павінны вучыцца на стацыянары і працягнуць навучанне пасля стажыроўкі;
  • мець досвед працы: Python, Java, NodeJS, Go, .NET;
  • досвед працы хоць бы ў адным праекце;
  • дата заканчэння навучання: канец 2018 або вясна / лета 2019;
  • удзел у Github і / або StackOverflow;
  • выдатныя навыкі праграмавання Java або Objective-C і досвед працы з SDK для Android і iOS;
  • спатрэбіцца дазвол на працу ў ЗША.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх