Стажыроўка ў Марока

morocco-2746495_960_720

Праграма Global Addictest Fellowship шукае матываваных стажораў, якія маюць жаданне працаваць са школьнікамі старэйшых красаў.

Калі: цягам году.
Дзе: Рабат, Марока.

Стажыроўка стваралася дзеля таго, каб студэнты Addictest Center атрымалі досвед і веды, неабходныя для паступлення ва ўніверсітэты і каледжы.

Цэнтр запрашае нядаўніх выпускнікоў педагагічнага профілю альбо студэнтаў, якія збіраюцца паступаць на паслядыпломную праграму.

Асноўная задача цэнтра – навучанне школьнікаў, асабліва старэйшай школы, якія плануюць працягнуць адукацыю ў ЗША.

Працоўная мова – ангельская.

Ёсць дзве опцыі стажыроўкі – на 1 і 2 гады.

Фінансавыя ўмовы

Стажыроўка аплочваемая. Таксама прапануюцца субсідыі на жыллё і харчаванне. Апроч непасрэдна фінансавай падтрымкі, стажоры атрымаюць магчымаць зрабіць унёсак у адукацыю іншых, а таксама змогуць прайсці курс арабскай альбо французскай мовы.

Дэдлайну няма. Заяўкі прымаюцца цягам году.

 

Источник

Похожие записи

Верх