Стыпендыі Эйфеля для магістратуры і PhD у Францыі

eiffel-tower-1156146_960_720

Міністэрства замежных спраў Францыі прапануе стыпендыяльную праграму “Eiffel для замежных студэнтаў.

Стыпендыі прызначаны для атрымання магістарскай ступені альбо правядзення даследванняў у партнёрстве з замежнымі інстытутамі.

Падаваць заяўку кандыдаты маюць права толькі ў французскія вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Асноўныя накірункі:

  • Інжынерыя;
  • Матэматыка, фізіка, хімія, біялогія;
  • Эканоміка і кіраванне;
  • Інфармацыя і камунікацыя ды інш.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • любое грамадзянства, апроч французскага;
  • узрост – 30 гадоў для магістрантаў, 35 гадоў – для PhD-даследчыкаў;
  • быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў;
  • не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый;
  • добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання.

Студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.

Працягласць навучання:

  • 12 або 24 месяцы у магістратуры;
  • 10 месяцаў для PhD даследаванняў.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 181 еўра, для PhD-даследчыкаў – 1 400 еўра. Стыпендыяльная праграма пакрывае выдаткі на падарожжа, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.

Дэдлайн — 12 студзеня 2018 года. Падрабязнасці — тут.

 

Источник

Похожие записи

Верх