Міжнародны кінафестываль La Guarimba (7-11 жніўня 2018) прымае заяўкі на ўдзел у такіх жанрах: фантастыка, анімацыя, дакументальны фільм, мюзікл і кароткаметражнае кіно «Calabria in Corto».
Кінафестываль накіраваны на тое, каб вярнуць кіно людзям, а людзей да кіно, будзе праводзіцца ў чацвёрты раз у Калабрыі, на поўдні Італіі. Галоўны прыз — 3000€, плата за рэгістрацыю 15€ для кароткаметражных фільмаў і 10€ для мюзіклаў. Дэдлайн — 31 сакавіка.
Прызы:
- Гран — пры — 3000 €
- Лепшая мастацкі фільм — 1000 € + трафей
- Лепшая дакументальны фільм — 1000 € + трафей
- Лепшая анімацыйны фільм — 1000 € + трафей
- Лепшае музычнае відэа — 300 € + трафей
- Прыз глядацкіх сімпатый — трафей
У кінафестывалі могуць прымаць удзел:
- такія жанры кіно: фантастыка, анімацыя, дакументальны фільм, мюзікл;
- любыя кароткаметражныя фільмы таксама могуць удзельнічаць у кінафестывалі;
- дазволены ўсе тэмы кіно;
- максімальная працягласць фільма павінна быць не больш за 30 мін, уключаючы тытры;
- прымаюцца толькі тыя фільмы, якія былі зняты пасля 1 студзеня 2016 году;
- прымаюцца ўсе фарматы фільма;
- адзін рэжысёр можа прадставіць неабмежаваную колькасць фільмаў, але кожны з іх павінен быць прадстаўлены асобна.
Для падачы заяўкі неабходныя такія дакументы: кароткаметражны фільм (можна адправіць DVD па пошце, а можна даць абароненую паролем спасылку), пацверджанне аплаты рэгістрацыі, запоўнены бланк заяўкі.