Канферэнцыя ў Нарве

startup-594090_960_720

The University of Tartu Narva College і Johan Skytte Institute of Political Studies запрашаюць маладых навукоўцаў на XVIII Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю ў Нарве «Neglecting the borders: 6Dimensions of EU-RUS relations», якая пройдзе 19-21 красавіка 2018.

На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца розныя аспекты адносін Еўразвязу і Расіі. Прымаюцца працы па наступных галоўных тэмах:

  • адукацыя
  • лінгвістыка і культура
  • руская мова і культура
  • моладзевая праца
  • транспамежнае прадпрымальніцтва
  • расійскія і міжнародныя даследаванні.

Працоўная мова канферэнцыі – ангельская. Для тэмаў па рускай мове і культуры, адукацыі, лінгвістыцы і культуры прымаюцца рэфераты і прэзентацыі па-ангельску і па-руску.

Дэдлайн: 8 студзеня 2018

Фінансавыя ўмовы: удзел бясплатны для абраных кандыдатаў. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне, дапамагаюць з афармленнем візы. Удзельнікі самастойна аплачваюць свае транспартныя  выдаткі.

Падаць сваю працу для ўдзелу ў канферэнцыі магчыма па спасылцы.

Падрабязнасці пра канферэнцыю можна знайсці тут.

 

Источник

Похожие записи

Верх