Стажыроўка ў Манрэале

urban-2004494_960_720

Канадскі цэнтр архітэктуры прымае заяўкі на праграму стажыровак Curatorial Internship Program 2018.

Калі: восень 2018-2019.
Дзе: Манрэаль, Канада.

Працягласць праграмы – 9 месяцаў.

Праграма створана для таго, каб студэнты маглі пераняць досвед прафесіяналаў у галіне архітэктуры, дызайну, мастацтва, культуры, гуманітарных навук.

Стажоры змогуць пазнаёміцца з падыходам да працы іх куратара, а менавіта – яго/яе калекцыямі, выставамі, праектамі, даследчымі праграмамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы, якія нарадзіліся пасла 1 студзеня 1987 года;
  • грамадзянства любой краіны;
  • валодаць адной з працоўных моваў – ангельскай альбо французскай.

Удзельнік/ўдзельніца праграмы будзе дапамагаць у правядзенні даследаванняў і ў падрыхтоўцы да выставаў, публікацый, грамадскіх праграм і мерапрыемстваў.

Фінансавыя ўмовы

Штомесяцовая стыпендыя складае 2500 даляраў.

Як падацца

Заяўка падаецца анлайн і складаецца з наступных дакументаў:

  • крытычны аналіз (750-1000 словаў пра калекцыю, мерапрыемства ці выставу праграмы ССА);
  • CV (трэба пазначыць адукацыю, досвед працы, валоданне мовамі і іншую інфу);
  • кантакныя дадзеныя двух акадэмікаў ці прафесіяналаў, знаёмых з працай кандыдата.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас curatorialopportunities@cca.qc.ca.

Дэдлайн – 2 сакавіка 2018 года.

 

Источник

Похожие записи

Верх