Летняя школа па біялогіі ў Вене

panorama-427929_960_720

Венскі біяцэнтр запрашае студэнтаў бакалаўрыята і магістратуры на летнюю школу па біялогіі.

Калі: 29 чэрвеня – 31 жніўня 2018 года.
Дзе: Вена, Аўстрыя.

Праграма складаецца з 3 кампанентаў:

  • даследчы праект (малекулярная біялогія, нейранавука, імуналогія, біяінфарматыка, ДНК-біялогія, ствалавыя клеткі, біяхімія);
  • серыя лекцый;
  • навуковы сімпозіум.

 Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мінімум 2 гады вучобы ва ўніверсітэце (для бакалаўраў) альбо 1 год (для магістраў);
  • вопыт даследаванняў;
  • выдатныя акадэмічныя поспехі;
  • добрае валоданне ангельскай.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у школе бясплатны. Студэнтам забяспечваюць жыллё і медыцынскую страхоўку, пакрываюць выдаткі на білет да Вене і назад, даюць бясплатны праезд на транспарце ў Вене, а таксама выплачваюць стыпендыю ў памеры 1400 еўра.

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 студзеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

 

Крынiца

Похожие записи

Верх