Стыпендыі для магістрантаў Гамбургскага ўніверсітэта

hamburg-2976711_960_720

Гамбургскі ўніверсітэт прыкладных навук прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры.

Стыпендыі прапануюцца для ўсіх праграм, акрамя Дызайну і Медыцыны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • дыплом бакалаўра з выдатнымі адзнакамі;
  • кандыдаты павінны атрымаць папярэднюю адукацыю па-за Нямеччынай;
  • папярэдне паступіць на праграму магістратуры;
  • пажадана, каб студэнты бралі ўдзел у стажыроўках або мелі досвед валанцёрства.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета;
  • CV;
  • матывацыйны ліст;
  • рэкамендыцыйны ліст ад прафесара Гамбургскага ўніверсітэта;
  • пасведчанне пра залік на праграму магістратуры;
  • транскрыпт.;
  • дазвол на жыццё ў Нямеччыне.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі – да 500 еўра штомесяц (цягам пяці месяцаў). Магчымы працяг фінансавання яшчэ на адзін семестр.

Дэдлайн  – 30 красавіка 2018.

Падрабязнасці па спасылцы.

 

Крынiца

Похожие записи

Верх