Стажыровачна-даследчая студэнтская праграма NIGINTERN

sun-2297961_960_720

Універсітэт National Institute of Genetics (NIG) генетыкі і факультэт генетыкі Department of Genetics, SOKENDAI прапануюць шасцітыднёвую даследчую праграму для студэнтаў і студэнтак бакалаўрыяту. Стажыроўка накіравана на правядзенне даследаванняў і атрыманне вопыту ў галіне генетыкі і дысцыплінах сумежных з навукай аб жыцці. Студэнты-стажоры будуць праводзіць індывідуальныя даследаванні пад кіраўніцтвам інструктара NIG. Дэдлайн — 28 лютага.

Праграма складаецца з падрыхтоўкі ў пытаннях навуковага даследавання, навуковай камунікацыі, наведвання лабараторый для знаёмства і зносін з даследнікамі. У канцы праграмы стажоры прадставяць вынікі сваіх даследаванняў і атрыманы вопыт у выглядзе прэзентацыі на сімпозіуме «NIGINTERN Reports Symposium».

Студэнты і студэнткі, якія паспяхова прайшлі праграму, атрымаюць сертыфікаты ў канцы. Таксама стажоры атрымаюць магчымасць узяць удзел у іншых мерапрыемствах: лекцыі, клубы, семінары выбітных даследчыкаў, курсы вывучэння японскай.

Арганізатары аплочваюць:

  • авія-передет у Японію і назад
  • пражыванне
  • харчаванне
  • транспартныя выдаткі па Японіі
  • страхоўку.

 

У стажыроўцы могуць удзельнічаць:

  1. студэнты 3-га курсу бакалаўрыяту, або 4 курса бакалаўрыяту (калі навучання ў бакалаўрыяце доўжыцца 5 гадоў або калі студэнт навучаецца на двайной праграме бакалаўрыят-магістратура), студэнты 1 курса магістратуры (калі навучанне ў магістратуры доўжыцца на працягу 2-х гадоў);
  2. студэнты, якія вывучаюць адну з навук аб жыцці;
  3. студэнты, якія маюць жаданне паступіць у аспірантуру ўніверсітэта NIG.

 

Для атрымання стыпендыі на ўдзел у стажыроўцы неабходна:

  • цалкам прысвяціць сябе праграме NIGINTERN;
  • удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах праграмы (поўны працоўны дзень 5 дзён на тыдзень);
  • здаць прэзентацыю ў прызначаны дзень;
  • у канцы праграмы неабходна падаць эсэ і даць адказы на пытанні.

 

Для ўдзелу ў праграме неабходна прайсці праз онлайн рэгістрацыю, якая складаецца з:

  • заяўкі
  • CV
  • 2 рэкамендацыйных лісты ад выкладчыкаў.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх