Вясновая школа ў Турыне, Італія — «Праца, працаўладкаванне і няроўнасць»

cup-2884023_960_720

Тэма шостай штогадовай вясновай школы Еўрапейскага кансорцыума сацыяльных даследаванняў: «Праца, працаўладкаванне і няроўнасць», яна адбудзецца 19-23 сакавіка.

Арганізатары школы: Еўрапейскі кансорцыум сацыяльных даследаванняў, Collegio Carlo Alberto і ўніверсітэты Мілана і Турына, школа арганізавана ў рамках праграмы NASP (Network for the Advancement in Social and Political Studies). Удзельнікам будзе прапанаваны трэнінг высокага ўзроўню па вядучым тэорыям і метадам адносна змянення структуры працы, працаўладкавання і занятасці. Удзел у школе бясплатны. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 4 лютага.

Асноўны фокус школы — як змены ў структуры занятасці, рынку працы і працоўных узаемаадносін уплываюць на змены ў жыцці розных сацыя-эканамічных груп (моладзь, жанчыны, рабочы клас мігрантаў). Студэнты аспірантуры і даследчыкі пройдуць пяцідзённы інтэнсіўны курс, уключаючы лекцыі па ключавых тэмах (як канцэптуальным, так і метадалагічным), семінары, таксама ў удзельнікаў ёсць магчымасць прадставіць сваю працу і абмеркаваць яе з лепшымі навукоўцамі дадзенай галіны.

Арганізатары забяспечваюць усіх удзельнікаў школы пражываннем (у гасцініцы) і двухразовым харчаваннем. Транспартныя выдаткі да Турына і астатнія выдаткі не аплачваюцца.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак: браць удзел у школе могуць студэнты аспірантуры і маладыя даследчыкі. Абмежаванняў па нацыянальнасці і грамадзянстве няма.

Заяўка складаецца з:

  • кароткага апісання працы, якая будзе прадстаўлена ў Турыне (не больш за 500 слоў);
  • кароткі выклад дысертацыі або бягучага даследаванні (не больш за 3-х старонак);
  • кароткае CV (1 старонка).

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх