Грант на правядзенне кароткатэрміновых даследаванняў і павышэнне кваліфікацыі ў Вялікабрытаніі

london-530055_960_720

Брытанская Акадэмія прапануе навукоўцам з усіх краін, якія знаходзяцца на любым этапе сваёй кар’еры і працуюць у галіне гуманітарных ці сацыяльных навук, магчымасць правесці 6 месяцаў у ВНУ Вялікабрытаніі. Удзельнікі праграмы самі могуць выбіраць навучальная ўстанова ў Вялікабрытаніі. Праграма разлічана на 60 удзельнікаў, грант 33 000£, апошні тэрмін падачы дакументаў — 31 студзеня.

Мэта праграмы:

  • усталяваць і ўмацаваць сувязі паміж навукоўцамі з розных краін свету;
  • заснаваць магчымасці партнёрства і правядзення даследаванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук і даць магчымасць акадэмікам з усіх краін правесці даследаванні і/або прайсці прафесійны трэнінг з калегамі з Вялікабрытаніі;
  • умацаваць даследчую базу Вялікабрытаніі ў гуманітарных і сацыяльных навуках.

грант можа быць выкарыстаны для аплаты пражывання, аплаты расходаў на даследаванні, транспартных выдаткаў.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць даследчыкі, маладыя навукоўцы (якія толькі што атрымалі ступень PhD), навукоўцы, якія на сярэдзіне сваёй кар’еры, навукоўцы, у якіх за спіной салідны паслужны спіс;
  • павінны працаваць у любой дысцыпліне ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх