Частковыя стыпендыі на бакалаўрыят ў Францыі

paris-1836415_960_720

Французскі каледж палітычных навук (скарочана Science Po) прапануе стыпендыю Emile Boutmy Scholarship, якая часткова пакрывае выдаткі на навучанне па праграмах бакалаўрыяту.

Калі: 2018 – 2021.
Дзе: Парыж, Францыя.

Спецыяльнасці: міжнародныя адносіны, публічнае адміністраванне, журналістыка, менеджмент, права.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца грамадзянінам адной з краін па-за межамі Еўразвязу;
  • першы раз падаваць заяўку на гэтую стыпендыю;
  • не атрымоўваць іншых стыпендый;
  • быць залічаным на адну з праграм бакалаўрыяту.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя прымае розныя формы – ад €7,300 штогод з частковым пакрыццём выдаткаў на пражыванне да €3,000 штогод.

Дэдлайн падачы заяўкі – 26 красавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

 

Крынiца

Похожие записи

Верх