Трэнінг па мэнэджменце канфліктаў у Літве

vilnius-1570452_960_720

Трэнінг “Крок насустрач міру” шукае двух удзельнікаў з Беларусі.

Калі: 15-22 сакавіка 2018 года.
Дзе: Літва.

Мэта трэнінгу – даць моладзевым работнікам інструменты па кіраванні канфліктамі і мірнай адукацыі для іх штодзённай працы з маладымі людзьмі, а таксама развіць адмысловыя навыкі ўдзельнікаў, каб стаць будаўніком міру і opinion maker’ам меркаванні ў сваёй супольнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • моладзевыя работнікі;
  • моладзевыя лідары, якія маюць досвед працы;
  • людзі, якія актыўна ўдзельнічаюць у моладзевым руху і плануюць працаваць у рэгіёнах канфлікту.

З патрабаванняў – узрост ад 18 гадоў і здольнасць працаваць на ангельскай мове.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на дарогу пакрываюцца ў камеры 275 еўра. Пражыванне і харчаванне пакрываецца за кошт арганізатараў, медыцынская страхоўка – за кошт удзельнікаў. Унёсак за ўдзел – 35 еўра.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 3 лютага 2018 года.

Больш падрабязнасцей можна знайсці тут.

Крынiца

Похожие записи

Верх