Трэнінг па відэа праз сторытэлінг у Мінску

narrative-794978_960_720

“Ліга дабраахвотнай працы моладзі” запрашае на майстар-клас па відэа праз сторытэлінг у лютым у Мінску.

Трэнінг будзе працягам праекта “Гісторыі пра нас. Гісторыі для нас” пра мову варожасці ды інтэрнэт-пісьменнасць.

На гэтым трэнінгу па digital storytelling даведаешся, што такое сторытэлінг і як распавядаць гісторыі і рабіць відэа, якія выклічуць водгук у людзей.

Трэнер – Лео Збанкэ, кінарэжысёр, псіхолаг, коўч і эксперт па сторытэлінгу са Страсбурга.

Калі і дзе: 10-11 лютага (субота і нядзеля, з 11.00 да 17.00), Мінск.

Заяўка: па спасылцы  (да 1 лютага ўключна)

Умовы ўдзелу:

  • зацікаўленасць у тэме і гатоўнась прымаць удзел у абодвух днях трэнінга;
  • даслаць заяўку да 1 лютага.

Удзел у трэнінгу бясплатны. Удзельнікам будзе забяспечана харчаванне, дарожныя выдаткі і выдаткі на пражыванне не пакрываюцца.

Праект “Гісторыі пра нас. Гісторыі для нас” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Фонда Савета Еўропы.

Крынiца

Похожие записи

Верх