Летник па грамадзянскіх даследаваннях у Нямеччыне

regensburg-2283494_960_720

Летні інстытут грамадзянскіх даследаванняў запрашае магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў і спецыялістаў з роных галін да ўдзелу ў інтэнсіўным двухтыднёвым семінары па грамадзянскіх даследаваннях.

Калі: 15-28 ліпеня 2018 года.
Дзе: Хершынг, Нямеччына.

Галоўныя тэмы – развіццё грамадзянскай супольнасці, роля чалавека / грамадзяніна ў грамадстве, роля адукацыі і роля інстытутаў у падтрымцы, заахвочванні і паглыбленні дэмакратыі, а таксама пытанні, звязаныя з этычнай асновай грамадзянскіх пытанняў.

Міжнародныя прыклады будуць разгледжаны ў кантэксце ўмацавання дэмакратыі ва Ўсходняй Еўропе, а таксама ў кантэксце нядаўніх выклікаў папулізму.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзяне Беларусі, Грузіі, Нямеччыны, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны;
  • зацікаўленасць у развіцці грамадзянскай супольнасці;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне і спецыяльныя мерапрыемствы.

Як падацца

Дакументы падаюцца на ангельскай мове:

  • матывацыйны ліст;
  • CV.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 сакавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх