Стажыроўка для журналістаў Knight Science Journalism Fellowship Program

office-620817_960_720

Knight Science Program набірае кандыдатаў на стажыровачную праграму (12 жніўня 2018 — 25 траўня 2019) і запрашае журналістаў з усяго свету для ўдзелу ў гэтай унікальнай магчымасці, якая зможа спрыяць павышэнню кар’ернага росту.

Студэнты і студэнткі змогуць атрымаць багаты і разнастайны мікс навучальных семінараў, удзельнічаць у навукова-даследчых паездках, браць інтэрв’ю і таксама шмат чытаць і пісаць. Удзельнікі атрымаюць стыпендыю ў за 70 000 $ і таксама дадатковыя прывілеі, як напрыклад поўная медыцынская страхоўка. Дэдлайн — 28 лютага.

Праграма складаецца з:

  • Семінараў — семінары рэгулярна праводзяцца вядомымі даследчыкамі і медыя прафесіяналамі.
  • Экскурсіі — штогод праводзяцца экскурсіі ў розныя месцы, якія ўяўляюць асаблівую цікавасць для навукі і пісьменнікаў.
  • Тэхнічныя медыя-трэнінгі — многія тэлеканалы хочуць каб іх супрацоўнікі вярнуліся са школы з больш высокімі тэхнічнымі здольнасцямі.
  • Сімпозіумы — перыядычна будуць арганізаваны 1-2 сімпозіума на тэмы: навука, журналістыка, тэхналогіі.

 

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. Журналісты, якія працуюць на поўную стаўку альбо ў арганізацыі, альбо самі на сябе. Журналісты, ці пісьменнікі, якія працуюць не поўны працоўны дзень не могуць удзельнічаць у праграме.
  2. Тыя, хто маюць хаця б 3-х гадовы досвед працы ў такіх сферах: навука, тэхналогіі, медыцына, навакольнае асяроддзе.
  3. Рэпарцёры, пісьменнікі, рэдактары, прадзюсары, ілюстратары, рэжысёры, фотажурналісты. Кандыдаты могуць працаваць у газетах, часопісах, на тэлебачанні, радыё.

 

Для падачы заяўкі неабходныя такія дакументы:

  • Прафесійная аўтабіяграфія,
  • Рэзюмэ,
  • Прапанову аб праекце, які кандыдат хацеў бы ажыццявіць падчас стажыроўкі.
  • Прыклады работ.
  • Тры рэкамендацыйных лісты.
  • Вынікі тэсту на ўзровень валодання англійскай мовай.
  • Заяўку можна падаць анлайн на сайце арганізатара.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх