Чатыры семестры ў розных універах, каб вывучаць картаграфію

travel-2650303_960_720

Erasmus Mundus Scholarships аказвае фінансавую падтрымку кандыдатам, якія жадаюць вывучаць картаграфію.

Стыпендыя накіравана на навучанне ў магістратуры на спецыяльнасці картаграфія. Праграма магістратуры Cartography MSc – гэта 2-гадовая праграма чатырох універсітэтаў, якія знаходзяцца ў Нямеччыне, Аўстрыі і Нідэрландах. У цэнтры праграмы – вывучэнне картаграфіі і геаінфарматыкі.

Навучанне адбываецца на ангельскай мове.

  • Першы семестр – навучанне ва ўніверсітэце Technische Universität München
  • Другі семестр – навучанне ва ўніверсітэце Technische Universität Wien
  • Трэці семестр – навучанне ва ўніверсітэце Technische Universität Dresden
  • Чацвёрты семестр – навучанне ва ўніверсітэце University of Twente

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • падаваць заяўку на стыпендыю могуць грамадзяне ўсіх краін;
  • арганізатары шукаюць дысцыплінаваных і ініцыятыўных студэнтаў, якія ўмеюць працаваць самастойна і ў камандзе, іх павінна падабацца мастацтва, навука і тэхналогіі;
  • неабходна валодаць ангельскай мовай (IELTS – 6.5, TOEFL iBT: 88, CbT: 234, PbT: 605);
  • мець ступень бакалаўра.

Заяўка падаецца анлайн.

Неабходныя дакументы:

  1. фота пашпартнага памеру;
  2. CV;
  3. матывацыйны ліст: неабходна апісаць сваю зацікаўленасць, матывацыю і жаданне вучыцца на праграме картаграфіі ў Мюнхенскім тэхнічным універсітэце, Венскім тэхнічным універсітэце, Дрэздэнскім тэхнічным універсітэце, універсітэце Твэнтэ;
  4. натарыяльна завераныя копіі вывучаных прадметаў і ацэнак па гэтых прадметах (копіі павінны суправаджацца перакладам на ангельскую мову);
  5. 2 рэкамендацыйныя лісты ад выкладчыкаў, знаёмых з вашымі працамі;
  6. вынікі сертыфіката на ўзровень валодання ангельскай мовай;
  7. заяўка на залічэнне на праграму магістратуры па картаграфіі;
  8. студэнты, якія атрымалі ступень бакалаўра за межамі ЕЗ, павінны атрымаць падцверджанне сваіх дакументаў да падачы заяўкі.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя аплочвае транспартныя выдаткі, кошт навучання, візы, пражывання, медыцынскай страхоўкі. Штомесяцовая стыпендыя складае 1000€. Арганізатары прапануюць 25 стыпендый.

Дэдлайн – 15 сакавіка 2018 года.

Паводле by.odb-office.eu

Похожие записи

Верх