Семiнар “Студэнцкае лiдарства. Натхнiся сам і натхнi iншых”

people-2557396_960_720

Братэрства арганiзатараў студэнцкага самакiравання (БАСС) запрашае студэнтаў і студэнтак на 3-дзённы семiнар, прысвечаны лiдарскiм якасцям.

Калі: 16-18 лютага 2018 года.
Дзе: Мінск.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты беларускіх вну.

Развіццё лідарскiх навыкаў – аснова поспеху любой iнiцыятывы. А калi, як не у студэнцкi час, развiваць лiдарскi патэнцыял?

Вам цiкава займацца каманднай працай, атрымлiваць новыя веды, ставiць для сябе новыя мэты i рабiць усё для iх дасягнення, тады вам у БАСС!

У праграме мерапрыемства:

  • развiццё “мяккіх скілоў”;
  • паспяховае вядзенне перамоваў;
  • абмеркаванне важнасцi самаацэнкi для самаразвiцця;
  • новыя веды про студэнцтва ў краiне i за мяжой;
  • студэнцкае самакiраванне як каталiзатар паспяховых зменаў;
  • мадэляванне працы Студэнцкага савета;
  • запрошаны выпускнікі праграмаў БАСС, якiя распавядуць гiсторыі свайго поспеху.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за удзел  – 7 руб, якi часткова пакрывае выдаткі на арэнду офiса, кава-паўзы, абеды. Iншагароднiм пакрываецца кошт за праезд i пражыванне ў хостэле. Кошт бiлетаў узгадняецца з арганiзатарамi.

Для рэгiстрацыi неабходна запоўніць анкету.

Дэдлайн – 13 лютага 2018 года.

За навінамі пра семінаы можна сачыць у групе ў ВК.

З пытаннямі можна звяртацца да арганізатараў па е-адрасе juliadobyshuk@gmail.com.

Крынiца

Похожие записи

Верх