Новы набор у Школу SYMPA

notebook-2672467_960_720

Міжнародная асветніцкая праграма “Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання SYMPA” аб’яўляе дзевяты набор і запрашае да ўдзелу крэатыўных і канструктыўных, ініцыятыўных і адказных маладых людзей.

Калі: 2 сакавіка – 20 кастрычніка 2018 года.
Дзе: 4 вочныя сесіі ў Беларусі, Грузіі, Літве і Швецыі + анлайн.

Удзельнікі паглыбяць веды па пытаннях эфектыўнага і інклюзіўнага дзяржаўнага кіравання, мясцовага самакіравання, электроннага ўрада, эканамічных і бюджэтных працэсаў, дзяржаўна-прыватнага партнёрства, ўстойлівага развіцця, працы з грамадскай думкай; пазнаёмяцца з вопытам рэформ у постсавецкіх краінах, а таксама распрацуюць і рэалізуюць праекты, накіраваныя на сістэмныя паляпшэння ў іх арганізацыях і рэгіёнах.

Праграма 2018 года складаецца з 4 вочных сесій і міжсесійнай працы, дыскусій з экспертамі і практыкамі, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама напісання аналітычных дакументаў і абмену ведамі і вопытам паміж «аднакласнікамі» – дзяржаўнымі служачымі, бізнесменамі, грамадскімі лідарамі.

Акрамя тэарэтычных і практычных заняткаў, праграма ўключае візіты ў дзяржаўныя структуры (парламенты, міністэрства, гарадскія саветы), адукацыйныя і сацыяльныя ўстановы, СМІ, грамадскія арганізацыі ў краінах правядзення сесій.

Выпускнікі Школы атрымаюць сертыфікаты Swedish Institute for Public Administration – SIPU International і SYMPA.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, ангельская.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 25 да 40 гадоў;
  • вышэйшая адукацыя;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • матывацыя;
  • рэкамендацыі.

Пажадана:

  • грамадзянская актыўнасць;
  • лідарскія якасці і крэатыўнасць.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на ўдзел у Школе – праезд, пражыванне і харчаванне ўключна. Арганізацыйны ўнёсак – 20 еўра на кожную паездку (Тбілісі, Вільня, Стакгольм).

Дэдлайн падачы заяўкі (на ангельскай) – 21 лютага 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх