Гранты на навуковыя даследаванні ў Польшчы

krakow-2893783_960_720

Фонд імя Кшыштафа Скубішэўскага абвяшчае набор на стыпендыю і навуковы грант імя К. Скубішэўскага, першага міністра замежных спраў Польшчы пасля аднаўлення незалежнасці (1989-1993).

Калі: 2018 – 2019 акадэмічны год.
Дзе: Польшча.

Стыпендыя дазваляе правесці навуковыя даследаванні пры супрацоўніцтве Варшаўскага ўніверсітэта альбо любога іншага польскага ВНУ ў галіне права, палітычных навук альбо найноўшай гісторыі. Мэтай стыпендыі з’яўляецца распаўсюджванне дэмакратыі, правоў чалавека, прынцыпаў прававой дзяржавы і захавання нормаў права ў міжнародных адносінах.

Патрабаванні ды кандыдатаў

Стыпендыя прызначана для асоб, якія абаранілі кандыдацкую дысертацыю альбо маюць значныя навуковыя дасягненні, а таксама для асоб з вышэйшай адукацыяй, якія маюць істотныя грамадскія дасягненні ў справе пашырэння дэмакратыі і прынцыпаў прававой дзяржавы.

Фінансавыя ўмовы

Даследчы грант прадастаўляе магчымасць знаходжання ў Польшчы тэрмінам да трох месяцаў.

Дэдлайн падачы зявкі – 13 красавіка 2018 года.

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца на stypendia@skubi.net.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

 

Источник

Похожие записи

Верх