Стыпендыі на вучобе ў Турцыі

wallpaper-3110721_960_720

Турцыя адчыняе дзверы ў свае ўніверсітэты дзякуючы Türkiye Scholarships.

Калі: 2019-2022.
Дзе: Турцыя.

Стыпендыя прызначаная для замежных студэнтаў, якія жадаюць атрымаць адукацыю на бакалаўрскім, магістарскім альбо доктарскім узроўні.

Мэта стыпендыяльнай праграмы – палепшыць узаемапаразуменне з іншымі краінамі. Яна дае магчымасць студэнтам з усяго свету вучыцца ў самых прэстыжных універсітэтах Турцыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

для бакалаўраў

  • быць грамадзянінам Беларусі;
  • не быць наяўным студэнтам турэцкай вну;
  • быць выпускніком школы;
  • нарадзіцца не раней за 1 студзеня 1997 года;
  • мець добрыя вынікі падчас нацыянальных іспытаў (90 балаў са 100 – для медыцынскіх спецыяльнасцей, 70 – для іншых).

для магістраў і аспірантаў

  • быць грамадзянінам Беларусі;
  • не быць наяўным студэнтам турэцкай вну;
  • мець ступень бакалаўра ці магістра, атрыманую 30 ліпеня 2017 года (самы позні тэрмін);
  • нарадзіцца не раней за 1 студзеня 1988 года для магістарскіх праграм;
  • нарадзіцца не раней за 1 студзеня 1983 года для доктарскіх праграм;
  • мець выдатныя акадэмічныя поспехі;
  • мець добрае здароўе.

Працэс падачы заявак для беларусаў пачынаецца 5 лютага і сканчаецца 5 сакавіка 2018 года (для магістарскіх і аспіранцкіх праграм) і 16 красавіка – 14 траўня 2018 года для бакалаўрскіх праграм.

Фінансавыя ўмовы

Памер штомесяцовай стыпендыя – 700 турэцкіх ліраў для бакалаўраў, 950 – для магістраў і 1400 – для дактарантаў. Таксама забяспечваюцца бясплатнае пражыванне, авіяквіткі і медыцынская страхоўка. Апроч таго, стыпендыяты могуць прайсці бясплатны курс турэцкай мовы.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас info@turkiyeburslari.org.

Больш падрабязнасцей – па спасылцы.

Дэдлайн – 14 траўня 2018 года.

 

Крынiца

Похожие записи

Верх