Спартова-школьны ЕВС у Беластоку

biaystok-1504257_960_720

Польская арганізацыя ANAWOJ тэрмінова шукае валанцёра або валанцёрку на 4-месяцовы ЕВС-праект у школе.

Калі: сакавік – ліпень 2018 года.
Дзе: Беласток, Польшча.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія:

  • жадаюць ствараць і развіваць спартыўныя актыўнасці ў школе;
  • добра валодаюць ангельскай мовай (валоданне іншымі будзе перавагай);
  • маюць матывацыю займацца рознымі актыўнасцямі падчас перапынкаў і па-за школай;
  • маюць моцную матывацыю вывучаць польскую мову.

Абавязкі:

  • арганізацыя актыўнасцей для навучэнцаў;
  • дапамога ў арганізацыі школьных і міжшкольных спаборніцтаў;
  • падтрымка студэнтаў з асаблівасцямі здароўя ў індывідуальным курсе навучання;
  • арганізацыя варкшопаў, клубаў па інтарэсах;
  • супраца са школьнымі дзеючымі праектамі, з Домам культур і шмат інш.

Фінансавыя ўмовы

Абранаму валанцёру альбо валанцёрцы забяспечваюцца вяртанне выдаткаў на праезд у Беласток (максімум 360 еўра), пражыванне ў інтэрнаце і грошы на кішэнныя выдаткі ў памеры 760 польскіх злотых на месяц.

Больш падрабязнасцей ёсць па спасылцы.

З пытаннямі можна звяртацца да Paulina Podolak па е-адрасе anawoj.evs@gmail.com.
Падаць заяўку неабходна так – даслаць CV і матывацыйны ліст на е-адрас anawoj.evs@gmail.com.

Крынiца

Похожие записи

Верх