Найноўшая гісторыя: конкурс “Па-за кадрам”

old-3150426_960_720

Распачынаецца конкурс на пазнанне найноўшай гісторыі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям’і да гісторыі супольнасці».

Конкурс праводзіцца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochshul-Verband e.V» (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь у супрацоўніцтве з МГА «Гісторыка» ў рамках праекта «Конкурсы па гісторыі ў Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіне» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі. Храналагічныя рамкі конкурсу абмежаваны перыядам гісторыі Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя (1945-1991 гг.).

Патрабаванні да кандыдатаў

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16 да 25 гадоў. Удзел у конкурсе могуць прымаць: старшакласнікі, навучэнцы, студэнты розных навучальных устаноў, маладыя спецыялісты, маладыя актывісты НДА, маладзёжных клубаў, навучальных гурткоў, секцый і г.д. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя работы, так і групавыя (група не больш за 4-5 чалавек).

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна на аснове фотаздымка ці серыі фотаздымкаў з сямейнага (публічнага) архіва і інтэрв’ю (гутаркі са сведкам падзей і з’яў, адлюстраваных на фота) падрыхтаваць даследчую работу.

Патрабаванні да конкурсных работ:

  • Даследчыя работы могуць быць прысвечаны розным тэмам, у тым ліку адлюстраванню побыту і штодзённага жыцця, сямейным і мясцовым традыцыям і ўрачыстасцям, традыцыі талакі, адукацыі і кар’еры, баўленню вольнага часу, рэлігійнаму жыццю;
  • Конкурсная работа павінна ў абавязковым парадку ўключаць у сябе наступныя электронныя дакументы: заяўка ўдзельніка; даследчая работа – яна можа быць прадстаўлена ў выглядзе эсэ (тэкставай файл) або мультымедыйнай прэзентацыі; а таксама дадаткі, куды ўваходзяць электронная (ыя) копія (і) фотаздымка (ў) – не больш за 5, – на аснове якога (іх) была зробленая работа, інтэрв’ю з рэспандэнтам (амі) – могуць быць у выглядзе тэкставых, аўдыё, відэа файлаў, запоўненая анкета рэспандэнта;
  • Памеры: для эсэ (тэкставай работы) мінімальны памер складае 2-3 старонкі (5.000 знакаў без прабелаў), максімальны памер 4-5 старонак (10.000 знакаў без прабелаў). Для мультымедыйнай прэзентацыі агульная колькасць слайдаў 15-25.
  • Працоўныя мовы – руская альбо беларуская;

Работы трэба даслаць на электроны адрас pazakadram@gmail.com. з абавязковай пазнакай «На конкурс». Дэдлайн падачы заяўкі – 5 траўня 2018 года.

Пераможцы і іх куратары (кіраўнікі) атрымаюць каштоўныя прызы і дыпломы. Лепшыя працы будуць прадстаўлены на цырымоніі ўзнагароджання, а аўтары найлепшых даследчых работ запрошаныя ў Германію на міжнародны маладзёжны летнік.

Неабходныя формы (заяўка і анкета), а таксама падрабязную інфармацыю і метадычныя матэрыялы можна атрымаць па спасылцы.

 

Крынiца

Похожие записи

Верх