Паступленне ў польскі ўніверсітэт з першых вуснаў

book-436507_960_720

Абітурыентаў, якія жадаюць навучацца ў Польшчы, запрашаюць на сустрэчу “Паступленне ў польскі ўніверсітэт з першых вуснаў”.

Калі: 17 лютага, 16:00.
Дзе: Мінск, Таўбухіна 2.

Сустрэчу ладзяць прадстаўнікі двух польскіх ВНУ CDV і USWPS – на рускай мове, а таксама каманда Студыі польскай мовы PanProfesor.

Падрабязна будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • якія дакументы неабходны для паступлення ў польскі ВНУ;
  • выбар ВНУ, чым варта кіравацца;
  • якія патрабаванні прад’яўляюцца пры паступленні;
  • наколькі добра трэба ведаць польскую мову;
  • адаптацыйныя курсы польскай мовы;
  • навучанне на ангельскай мове (плюсы і мінусы)
  • стыпендыі;
  • як пазбегнуць лішніх грашовых марнаванняў пры паступленні;
  • з якімі праблемамі можна сутыкнуцца падчас навучання ў Польшчы;
  • якія магчымасці дае праграма Erasmus, якая дзейнічае ў ВНУ;
  • працаўладкаванне пасля выпуску;
  • любыя пытанні, якія цікавяць удзельнікаў сустрэчы.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Крынiца

Похожие записи

Верх